Скарбы, паднятыя з дна Ніла, выстаўлены на агляд у Брытанскім музеі

17 мая 2016

Выстава атрымала назву "Гарады, якія патанулі". Наведаць яе можна будзе да канца лістапада. Выстава - адна з найбуйнейшых у свеце. Яна налічвае звыш 66-ці тысяч экспанатаў. Сярод іх шматлікія каменныя саркафагі, таксама статуэткі бажаствоў і папірусныя скруткі. Сапраўдныя брыльянты збору - гранітныя фігуры Аменхацела III, скульптура Рамзэса II і лісткі з Кнігі мёртвых. Таксама на выставе "Гарады, якія патанулі" прапануюць старажытнасці, якія былі спецыяльна дастаўленыя з розных гарадоў Егіпта.