З вялікім біятлонам развітваюцца адразу тры сусветныя зоркі

29 декабря 2018

Самы кранальны момант гэтай зімы ў сусветным спорце адбыўся на вачах 50000 гледачоў на знакамітай "Велтынс-Арэне" ў нямецкім Гельзенкірхене і шматмільённай тэлевізійнай аўдыторыі. Дар'я Домрачава, якая некалі растапіла сэрца Уле-Эйнар Б'ёрндалена, сёння паўтарыла падобны трук. Так хораша развітваюцца з прафесійным спортам сапраўды легендарныя спартсмены. Менавіта ў падобным антуражы пачалася сёння традыцыйная Калядная гонка легенд біятлона.

Падобны перформанс мог бы зацямніць вынік, калі б не дасягненне беларуска-нарвежскага дуэта. У першай гонцы, якая прайшла ў незвычайным фармаце эстафеты і мас-старту, Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален абышлі шматлікіх тытулаваных дзеючых атлетаў, выйграўшы бронзавы медаль.

І ўжо літаральна лічаныя хвіліны застаюцца да пачатку гонкі праследавання. Домрачава і Б'ёрндален адправяцца на дыстанцыю ўсяго праз 6 секунд пасля лідараў - італьянскага дуэта Хофер - Вірэр. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 21:25.