Згодны на пакт аб ненападзе. Іран спрабуе разрадзіць становішча ў Персідскім заліве

26 мая 2019

Тэгеран  прапанаваў падпісаць дамову аб ненападзе  краінам Персідскага заліва. Сітуацыя ў Блізкаўсходнім рэгіёне абвастрылася пасля выхаду ЗША з ядзернай здзелкі і ўвядзення імі эканамічных санкцый супраць Ірана. Тэгеран  заклікаў іншыя краіны процідзейнічаць ім. Вашынгтон  прыняў рашэнне нарошчваць ваенную прысутнасць у Персідскім заліве, адправіўшы туды дадатковы ваенны кантынгент. Такія дзеянні ЗША  МЗС Ірана  назваў рэальнай пагрозай для глабальнага міру і стабільнасці.