У Мінскай вобласці небывалы ўраджай яблыкаў: 50 кілаграмаў з аднаго дрэва

22 августа 2018

У Мінскай вобласці небывалы ўраджай яблыкаў. За сезон плануюць нарыхтаваць 150 тысяч тон. Стаўкі і на фермерскія сады - іх у рэгіёне 25. Збор яблыкаў масава пачнецца ў канцы жніўня. А пакуль фермеры рыхтуюць да зімы сховішчы. Сёлета для ўраджаю месца неабходна намнога больш.

50 кілаграмаў яблыкаў з аднаго дрэва. Сёлетні небывалы ўраджай нават самых вопытных фермераў прымусіў скарэкціраваць свае бізнес-планы. На 70 гектарах саду фермеры пад галінкамі ўстанаўліваюць апоры і паскоранымі тэмпамі будуюць дадатковыя агароднінасховішчы.

Уласнае агароднінасховішча на тысячу тон фермеры запусцілі летась. Дагэтуль ураджай захоўвалі ў арандаваных ангарах. Сёлета толькі з 40 гектараў дарослага 9-гадовага саду разлічваюць сабраць не менш за тысячу тон. Яблыкі спеюць нават на маладых дрэвах карлікавых парод. Хоць і даваць першыя плады яны павінны яшчэ праз год.

Фермеры аддаюць перавагу познім беларускім гатункам. Яблыкі з-пад Маладзечна карыстаюцца попытам у беларускіх і расійскіх спажыўцоў. Кожны год рэалізуюць сакавітыя плады і на ўласных гандлёвых пунктах.

Яблыневы сад два гады таму фермеры дапоўнілі і плантацыяй маліны. Ураджай прадаюць на ўласных гандлёвых пунктах. Сёлета арганізавалі і дастаўку маліны спажыўцам у офісы альбо да дома. А каб павысіць ураджайнасць - збіраць запаветныя 10 тон з гектара - стварылі для кустоў ідэальныя ўмовы.

На плантацыі з малінай у 5 гектараў для ўраджайнасці арганізавалі сістэму аўтаматычнага паліву. Кругласутачна кусты паліваюць з спецыяльнага рэзервуара вадой, ачышчанай ад жалеза.

Але сямейны падрад садаводаў ужо падлічыў - прыбытак з бізнесу можна атрымаць, калі наладзіць перапрацоўку. Таму ў планах на найбліжэйшы час - запусціць лінію па вытворчасці сокаў, пюрэ і джэмаў.