Са снежнай стыхіяй змагаюцца і ў расійскай сталіцы

17 января 2016

У ноч на нядзелю ў Маскве выпала амаль 10 сантыметраў снегу. У горадзе аб'яўлены перадапошні - аранжавы ўзровень небяспекі. На ўборку вуліц накіраваны некалькі тысяч снегаўборачных машын. Маскоўскія аэрапорты свой графік працы пакуль не змяняюць, аднак супрацоўнікі службаў паветраных гаваняў папярэджваюць, што рэйсы могуць затрымлівацца, бо ідзе расчыстка ўзлётна-пасадачных палос ад снегу.