Ашаламляльны палёт

13 мая 2015

Швейцарскі пілот і вынаходнік Іў Росі з напарнікам праляцелі з рэактыўнымі ранцамі ў небе над Дубаем. Экстрэмалы пачалі палёт у пустыні, затым ажыццявілі некалькі складаных манеўраў над штучнымі астравамі, даляцелі да небаскроба Бурдж Халіфа - самага высокага ў свеце. Дарэчы, Іў Росі раней пілатаваў ваенныя і грамадзянскія самалёты, а каля дзесяці гадоў таму пачаў праектаваць свой рэактыўны ранец. Пілот кіруе палётам, рухаючы толькі рукамі, нагамі і галавой. Максімальная хуткасць - 300 кіламетраў за гадзіну.