Смаленскі Крышталь адзначыў паўвекавы юбілей

8 апреля 2013

Адзін з найбуйнейшых  расійскіх вытворцаў брыльянтаў - смаленскі Крышталь - нядаўна адзначыў паўвекавы юбілей і шукае новых саюзнікаў. На сёння прадпрыемства лічыцца адным з самых сур'ёзных гульцоў на рынку агранкі і рэалізацыі прыродных брыльянтаў. Трапіць на яго могуць толькі працаўнікі, забаронена там фота- і відэаздымка. Тым не менш,  наша здымачная група прабралася на завод і даведалася,  з якім з беларускіх прадпрыемстваў, магчыма,  будзе створаны тандэм.


Расказвае Уладзімір Сёмкін.


Гэты неагранены  брыльянт каштуе  каля 20 тысяч долараў. Месяц спатрэбіцца на тое, каб зрабіць з яго брыльянт.  І каштаваць ён ужо будзе не меней як 25 тысяч. Прадукт з высокай дабаўленай вартасцю. Вось толькі і рызыка страціць камень на працягу ўсяго працэсу вытворчасці немалая. Сёння прадпрыемства рэалізуе брыльянты  на сотні мільёнаў долараў. Рэкорд па прыбытку паставілі пазалетась - 550 мільёнаў. Тут само паветра прасякнута алмазным пылам.


Расійскі рынак забірае ўсяго 2% выпушчаных брыльянтаў. Усё астатняе - на экспарт. Працуюць  як па аптовых заказах, так і эксклюзіўных.


Цана аграненага брыльяніта  фарміруецца, зыходзячы з некалькіх паказчыкаў. Чысціня, наяўнасць дэфектаў, колер… каратнасць, дарэчы, не заўсёды ўплывае на кошт.


Як гавораць спецыялісты  прадпрыемства, алмазны рынак - гэта  арэлі. І ў закупе сыравіны, і ў рэалізацыі гатовага тавару.  Раскалыхваюць гэтыя арэлі, акрамя расіянаў, індусы, ізраільцяне і, вядома, кітайцы. Каб удала канкурыраваць у гэтай сферы, патрэбны саюзнікі. Да прыкладу, у Смаленску не  выключаюць магчымасць тандэму з цёзкамі з Гомеля. Бо там і сёння знаходзіцца прадпрыемства, якое пры Савецкім Саюзе было філіялам расійскай вытворчасці.