Скандальны галівудскі прадзюсар Харві Вайнштэйн арыштаваны

25 мая 2018
Ён сам з'явіўся ў паліцэйскі ўчастак Нью-Ёрка і здаўся. Вайнштейна абвінавачваюць у згвалтаванні першай ступені з абцяжарвальнымі акалічнасцямі адной пацярпелай і ў сэксуальным гвалце першай ступені іншай жанчыны. Вайнштэйн ужо абмеркаваў умовы вызвалення пад заклад - за 1 мільён долараў. Кінапрадзюсару пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.