Сітуацыю ў Сірыі абмяркуюць заўтра лідары краін ЕС на саміце ў Бруселі

14 декабря 2016

Старшыня Еўрасаветаа Дональд Туск назваў тры галоўныя тэмы гэтай сустрэчы: палітыка ў галіне абароны, эканамічныя пытанні і міграцыя. У прыватнасці, бакі разгледзяць рэалізацыю дэкларацыі ЕС - Турцыя і рамачнай праграмы партнёрства, а таксама фінансавыя механізмы падтрымкі краін паходжання, транзіту і прыёму мігрантаў. І ў гэтым пытанні згоды пакуль няма. Так, Парыж не гарыць жаданнем заключаць з Анкарой новыя міграцыйныя здзелкі і стрыманы наконт квот. Германія, насупраць, настойвае на працягу перамоў і лічыць пагадненне ЕС - Турцыя ўзорам для аналагічных дамоўленасцяў з краінамі Афрыкі.