Сітуацыя ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава пакуль не стабілізавалася

26 августа 2013

Большасць рэйсаў вылятаюць і садзяцца з прыкладна з гадзіннай затрымкай. Справа ў тым, што напярэдадні боінг рэйсам Радос-Масква падчас прызямлення выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Пакуль выконвалася буксіроўка судна, з дзвюх палос працавала толькі адна. Кіраўніцтва Дамадзедава яшчэ раніцай паабяцала аднавіць нармальны трафік, але, як бачым, пакуль гэта не атрымліваецца. Аднак затрымкі датычацца не ўсіх рэйсаў. Два самалёты з Мінска прыбылі і паляцелі назад па раскладзе.