Сітуацыя ў Кіеве застаецца напружанай

20 января 2014

Ва ўкраінскай сталіцы ўжо суткі працягваюцца масавыя беспарадкі. Пацярпелі больш за 100 чалавек, 70 з іх - супрацоўнікі МУС. Сутыкненні пачаліся напярэдадні, пасля таго як група правых радыкалаў паспрабавала прайцсці ва ўрадавы квартал. Там размешчаны будынак Кабінета міністраў і Вярхоўнай рады. Экстрэмісты закідалі праваахоўнікаў камянямі і бутэлькамі з палымянай сумессю. Нападаючым таксама атрымалася падпаліць некалькі міліцэйскіх машын і аўтобусаў. Прэзідэнт краіны Віктар Януковіч распарадзіўся стварыць групу для рашэння палітычнага крызісу. Тым часам міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па факце беспарадкаў. Пакуль затрыманыя 20 чалавек. Ім пагражае да 15 гадоў турмы. Аналітыкі адзначаюць, што ва Украіне паўтараецца егіпецкі сцэнарый. Апазіцыйныя лідары страцілі кантроль над натоўпам у цэнтры Кіева. Зараз балем на так званым Еўрамайдане кіруюць радыкалы. Паводле звестак дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Вадзіма Калеснічэнкі, падрыхтоўкай найболей актыўных завадатараў беспарадкаў займаліся заходнія спецслужбы.