Сірыйскія баевікі захапілі найбуйнейшае ў краіне нафтавае радовішча Аль-Амар

23 ноября 2013

Яны выклалі ў Сетку запіс, на якім пазіруюць побач з дарожным паказальнікам нафтавай кампаніі. У тэксце гаворыцца, што радовішча было захоплена ў суботу раніцай.


Паводле звестак заходніх інфармагенцтваў, у баях з рэгулярнай арміяй у гэтым раёне актыўны ўдзел прынялі мяцежнікі экстрэмісцкай групоўкі Фронт ан-Нусра, якая пазіцыянуе сябе як падраздзяленне тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда. Афіцыйны Дамаск пакуль не каментуе гэтыя паведамленні.