Моцны выбух прагрымеў на фабрыцы ў Х'юстане

24 января 2020
Тэрміновая навіна з ЗША. Моцны выбух прагрымеў на фабрыцы ў Х'юстане. Хвалю, як паведамляецца, адчулі жыхары горада, якія знаходзіліся ў той момант за некалькі кіламетраў ад месца здарэння. Пазней у будынку пачаўся пажар. Зараз на месцы надзвычайнага здарэння працуе паліцыя. Звестак пра пацярпелых пакуль няма. Відавочцы паведамляюць аб параненым мужчыне.