Матчбол

3 июня 2013

З кім параўноўваюць Вікторыю Азаранку? За кошт чаго футбалісты жодзінскага Тарпеда-БелАЗ будуць выпраўляць сітуацыю ў чэмпіянаце? І як сталічныя гандбольныя клубы зрабілі сезон самым цікавым і непрадказальным за ўсю суверэнную гісторыю? Вы даведаецеся з нашай рубрыкі Матчбол.


Расказвае Станіслаў Ліпскі.


Яна - машына, бязлітасная машына. Вікторыя гуляе аднолькава з першага мяча і да матчбола, - менавіта так пракаменцІравала сваё паражэнне ад беларускі францужанка Алізэ Карнэ ў трэцім крузе Ралан Гарос. Хаця для мінчанкі матч лёгкай прагулкай не быў.


Францужанка падышла да хатняга чэмпіянату ў добрай форме. Тыдзень таму яна выйграла турнір у Страсбургу, а на Адкрытым чэмпіянаце краіны не прайграла ніводнага сета. Да сустрэчы з Азаранкай. Праўда, першай асечку дала беларуска, саступіўшы ў стартавым сеце 4:6. Рэваншу доўга чакаць не прыйшлося, другая партыя застаецца за беларускай - 6:3. У вырашальным сэце Карнэ змагла ўзяць ўсяго першы гейм, пасля чаго 6 запар засталіся за Вікторыяй - 6:1.


Пры такой агіднай гульні - дапаможа толькі палка. Да гэтай высновы галоўны трэнер жодзінскага Тарпеда-БелАЗ Ігар Крывушэнка прыйшоў пасля чарговага - чацвёртага запар - хатняга паражэння ў футбольным чэмпіянаце.


Праўда, гэты раз абсалютна справядліва - барысаўчане гулялі па-чэмпіёнску, большую частку матча валодалі мячом - у выпадку памылкі адразу ж прэсінгавалі. На 51-й хвіліне Алексіевіч адкрывае лік, падтрымалі яго Паўлаў і Радзівонаў.


Аляксандр Глеб у адрозненне ад малодшага брата сваёй камандзе дапамог - аддаў галявы пас падчас трэцяга ўзяцця варот. Пасля першага круга лідар чэмпіянату салігорскі Шахцёр, які дома перамог Днепр 2:0. Барысаўчане на другім радку.


У перапынку нацыянальная зборная правядзе тры матчы, першы пачнецца ўжо праз гадзіну - сапернік зборная Эстоніі, у камандзе 11 прадстаўнікоў цэнтральнага рэгіёну - апошнім запрошаным апынуўся Сяргей Балановіч з Шахцёра.


Наперадзе яшчэ два матчы супраць Фінляндыі.


Гандбольны сезон завершаны. Сталічныя дружыны ва ўвесь голас заявілі аб сваіх амбіцыях у Еўропе. А ва ўнутраным чэмпіянаце захавалі інтрыгу да апошніх матчаў.


Армейцы Спартака Мірановіча пасля перамогі ў Кубку выкліку не змаглі заваяваць залатыя медалі чэмпіянату - 25:31 на карысць Дынама, барацьбы не атрымалася. А вось у Кубку краіны ўсё вырашылася на апошніх хвілінах. Бела-блакітныя ў паўфінале мінімальна перамагаюць СКА 32:31, а ў фінале гандбалістаў з Брэста.