Моцныя дажджы ў Японіі прывялі да апоўзняў

25 августа 2013
На захадзе краіны паралізаваны транспартныя зносіны. Рака, узровень якой рэзка падняўся, размыла апоры чыгуначнага моста. Рух цягнікоў на гэтым участку спынены. Затопленыя дзясяткі дамоў, адзін чалавек прапаў без вестак. Паводле прагнозаў, ліўні ў Японіі не спыняцца да заўтрашняй раніцы.