Моцная спёка ў Пакістане

24 июня 2015

Ад 45-градуснай тэмпературы ўжо памерлі звыш 600 чалавек.

Больш за ўсё пацярпелых у горадзе Карачы. Міністэрства аховы здароўя не выключае магчымасці пагаршэння сітуацыі. Сёлета небывалая спякота прыпала на святы для мусульман месяц Рамадан. У гэты перыяд вернікі прытрымліваюцца строгага посту, гэта значыць поўнасцю адмаўляюцца ад ежы і пітва на працягу ўсяго дня. Сітуацыю ў Пакістане пагаршаюць рэгулярныя шматгадзінныя адключэнні электраэнергіі.