Сі Цзіньпін перавыбраны Старшынёй КНР

17 марта 2018

У Пекіне Сі Цзіньпін перавыбраны Старшынёй КНР яшчэ на адзін пяцігадовы тэрмін. Таксама ён аднагалосна абраны і на пасаду кіраўніка Цэнтральнага ваеннага савета краіны.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з перавыбраннем. На прэс-канферэнцыі пасля пленума Сі Цзіньпін сказаў, што Кітай працягне праводзіць актыўную палітыку па стымуляванні развіцця эканомікі краіны і ўсяго свету. А намеснікам Старшыні КНР прызначаны экс-кіраўнік партыйнай спецслужбы Ван Цішань.