Падрабязнасці закуліснай падрыхтоўкі да новага сезона Белтэлерадыёкампаніі

1 сентября 2019

Глабальнае абнаўленне - і да нашага новага тэлесезона. Яшчэ ў пачатку гэтага года Белтэлерадыёкампанія закупіла адразу 4 перасоўныя тэлевізійныя станцыі. Яны сябе паказалі на поўную моц  на Еўрапейскіх гульнях. І зараз актыўна працуюць на ўнутраных - спартыўных і не толькі падзеях. 

І другі - і, мабыць, самы доўгачаканы рэстайлінг - абсалютна новая "Студыя 300".  Гэта суседні з намі павільён, адкуль доўгі час у эфір выходзілі ўсе інфармацыйныя праекты,  уключаючы галоўныя навіны краіны. 

Але  час не стаіць на месцы. І тэхналагічна, і функцыянальна студыя састарэла - маштабнае абнаўленне доўжылася амаль год. У пачатку праграмы мы трохі прыадкрылі інтрыгу, паказаўшы частку студыі. Ну а прэм'ера - ужо заўтра ў 7 раніцы ў прамым эфіры. Усе падрабязнасці закуліснай падрыхтоўкі, а таксама новыя праекты Белтэлерадыёкампаніі, якія глядач убачыць ужо ўвосень,  у матэрыяле Яўгена Перліна.

Упершыню ў гісторыі сучаснага тэлебачання - сезон пачынаецца так рана - разам з каляндарнай восенню. Больш за тое, сезон адначасова пачынаюць усе тэле- і радыёстанцыі краіны. А значыць,  рынак расце і развіваецца!

Белтэлерадыёкампанія запускае новыя праекты адразу на сямі тэлеканалах з 2 верасня. Але каб стартаваць своечасова,  падрыхтоўка пачалася яшчэ ўзімку. З 30 студзеня галоўная інфармацыйная студыя краіны - "Студыя 300" - была закрыта  на рэстайлінг.

Больш за дзясятак толькі інфармацыйных праектаў, як гэта прынята гаварыць у тэлевізіёншчыкаў,   з панядзелка абнаўляюць эфірную ўпакоўку. Але давайце па парадку. 

Эфір на ўсіх тэле- і радыёканалах  пачынае і заканчвае гімн Беларусі! Абсалютна новае бачанне адзінства нашай краіны, людзей, якія ствараюць сучасную дзяржаву - моладзь, людзі навукі і працы. Яркія кадры, прыроду, прыгажосць  якой складана перадаць нават з дапамогай сучаснай тэхнікі,  мы паспрабавалі ўлавіць.

Аб усіх праектах распавесці ў адным сюжэце немагчыма, таму мы прапанавалі вядучым Белтэлерадыёкампаніі за некалькі секунд   прадставіць свае праграмы.

Дарэчы, праграмы аб падарожжах і ежы - па-ранейшаму самыя трэндавыя. І калі на "Беларусь 24" выходзіць новы праект на мове, то на першай кнопцы стабільна высокія рэйтынгі ў шоу "Маршрут пабудаваны" - таму другому сезону быць! 

Тэму трэвел-блога  падтрымае канал "Беларусь 2". Праект "Села-паляцела - рэаліці-шоу, дзе гледачоў не проста будуць знаёміць з новымі краінамі. Вядучым  прыйдзецца   выконваць няпростыя заданні.

Вяртаемся на першую кнопку. Кулінарных шоу тут  стане два! "Кулінарная дыпламатыя" - інтэрв'ю, як можна  здагадацца, з прадстаўнікамі дыпкорпуса, і новы праект - "Усе за стол!".

На першай кнопцы і працяг сумеснага праекта з МНС - "Гісторыі выратавання". І да тысячагоддзя Брэста, якое краіна адсвяткуе  праз тыдзень. Усё адразу не запомніш - сачыце за анонсамі і праграмай тэлеперадач.

На старце сезона - шматлікія праекты наведалі і вядучыя  Белтэлерадыёкампаніі. Спецыяльны выпуск падрыхтаваны і ў шоу "На вылет". 

Інтэлектуальнае багацце краіны  падтрымае і трэцяя кнопка. Адразу два вялікія юбілеі падтрымае канал "Беларусь 3 "- 100-годдзе кампазітара Уладзіміра Алоўнікава  і 100-годдзе Купалаўскага тэатра! Але самым народным стане праект - "Народны майстар"!

І гэта яшчэ не ўсё! Самы драматычны і рызыкоўны - канал "Беларусь 5" - разам з нацыянальнай зборнай рыхтуецца да летняй  Алімпіяды! Роўна за год да стартаў  мы запускаем праект "На шляху да Токіа!". Як выгадаваць чэмпіёна,  распавядзе тэлечасопіс "Азбука спорту". Ну а пра непапулярныя віды спорту раскажа  яшчэ адна наша прэм'ера - "Вось гэта спорт!".

Зваротны адлік запушчаны. Новы сезон Белтэлерадыёкампаніі ў "Галоўным эфіры" праз 5, 4, 3, 2, 1…