Штопар - у французскім небе

24 сентября 2014

Больш як 50% авіярэйсаў адмяняе сёння французская авіякампанія Эйр Франс. Найбуйнейшага паветранага перавозчыка Еўропы прадаўажае ліхаманіць забастоўка пілотаў. Ідзе ўжо 10 дзень стачкі.
Напярэдадні перамовы кіраўніцтва Эйр Франс і прафсаюзаў зноў зайшлі ў тупік. Пілоты, якія пратэстуюць супраць перавядзення ў даччыную кампанію-лаўкостэр, дзе плацяць значна менш, устроілі дэманстрацыю ў цэнтры Парыжа, заявіўшы, што будуць баставаць да таго часу, пакуль не атрымаюць сваё. Між тым, кожны дзень прастояў абыходзіцца Эйр Франс 20 мільёнаў еўра.