Шатдаўн у ЗША - самы працяглы ў гісторыі - б'е рэкорды

12 января 2019

Шатдаўн у ЗША з сённяшняга дня б'е гістарычны рэкорд па працягласці - ужо 22 дні, а канца яму пакуль не бачна. Страты ад закрыцця працы ўрада ўжо дасягнулі 6 мільярдаў долараў. А гэта на мільярд больш, чым сума, якую Трамп хоча выдаткаваць на ўзвядзенне сцяны на мяжы з Мексікай.

Тым часам больш за 800 тысяч дзяржслужачых з-за вымушанага водпуску не атрымаюць у гэтым месяцы зарплаты. Дабрачынныя арганізацыі па ўсёй Амерыцы збіраюць для іх наборы з прадуктамі харчавання.

З-за шатдаўна падобна пачнуцца праблемы і з авіяперавозкамі. Амерыканскія СМІ паведамляюць, што ў аэрапортах адмаўляюцца працаваць супрацоўнікі, у тым ліку тыя, якія гарантуюць бяспеку.

Так, з сённяшняга дня на трое сутак перастае працаваць тэрмінал міжнароднага аэрапорта Маямі. Сярод прычын закрыцця назвалі недахоп спецыялістаў на кантрольна-прапускных пунктах.