У Мінску прайшоў рэспубліканскі савет аб'яднання "Белая Русь"

30 января 2016

Прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" маюць намер актыўна ўдзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Аб гэтым было заяўлена сёння на пасяджэнні рэспубліканскага савета аб'яднання ў Мінску. У ім прынялі ўдзел каля 400 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. У 2016 годзе ў Беларусі будуць выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Выбары пройдуць не пазней за 17 верасня. Арганізацыя плануе павялічыць узровень свайго прадстаўніцтва ў парламенце новага склікання.

За 8 гадоў існавання "Белая Русь" стала адной з самых шматлікіх і ўплывовых грамадска-палітычных арганізацый краіны. Ёсць вялікі вопыт удзелу ў палітычных кампаніях. За працу грамадскіх прыёмных, куды кожны грамадзянін можа звярнуцца па дапамогу ў вырашэнні сваёй праблемы, "Белая Русь" заслужыла вялікі крэдыт даверу ад насельніцтва.

Госці форуму абмеркавалі план працы на бліжэйшыя 2 гады. Удзел у выбарчых кампаніях - сапраўдны тэст на сталасць. У кіраўніцтве аб'яднання не выключаюць, што ў будучыні "Белая Русь" можа трансфармавацца ў палітычную партыю.