Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Мінску адкрыецца 23 снежня

7 декабря 2015

Завітаць у госці да Дзеда Мароза і атрымаць персанальны падарунак, не выязджаючы з горада. Рэзідэнцыя чараўніка ў парку Горкага адкрыецца для гасцей 23 снежня апоўдні. Домік казачнага персанажа будзе адкрыты штодня з 10 да 18 гадзін. Каб Дзед Мароз паспеў кожнаму ўдзяліць увагу, патрэбна запісацца на пэўны дзень і час у госці да яго. Летась ён споўніў мары 600 дзяцей. Па традыцыі чароўны гаспадар прапануе дзятве гульні, рэбусы, а ў адказ пачуе вершы.

Лідзія Вежнавец, начальнік аддзела УП “Гарадскія паркі Мінскзелянбуда”: «Памочнікі Дзеда Мароза актыўна рыхтуюць домік, каб Дзядулю Марозу і дзеткам было ўтульна. Зараз вядзецца запіс, каб дзеткі ведалі, калі да яго прыйсці. І што немалаважна: спадзяёмся, што дзеткі пішуць лісты. Як бы мы не верылі, што Дзядуля Мароз такі добры і прынясе менавіта той падарунак, які нам хочацца, але давайце мы яму дапаможам. Нас шмат, а Дзядуля Мароз у нас адзін".

Сустракацца з дзецьмі Дзед Мароз будзе да 7 студзеня. У гэты дзень у парку Горкага паставяць калядную казку. Чароўныя героі распавядуць маленькім гледачам пра гісторыю і традыцыях святкавання Раства Хрыстовага.