Капялюшыкі з кветак для каменных статуй у Бруселі

4 сентября 2017

Каменныя статуі ў Бруселі перасталі быць непрыметнай часткай гарадскога краявіду. Фларыст Жафруа Мотар упрыгожвае статуі яркімі капялюшыкамі з кветак. За апошнія два гады ён прыбраў ужо некалькі дзясяткаў статуй у бельгійскай сталіцы. Калі раней мясцовыя жыхары не заўважалі скульптур, то зараз яны прыкоўваюць іх увагу. Сваю працу фларыст выконвае бясплатна, а ўпрыгожванні застаюцца на статуях да таго часу, пакуль не звянуць кветкі.