Паўночная Карэя пачала дэмантаж ядзернага палігона на паўночным усходзе краіны

15 мая 2018

Паўночная Карэя пачала дэмантаж ядзернага палігона Пхунгеры на паўночным усходзе краіны. Гэта паведамляюць амерыканскія эксперты, якія вывучылі здымкі са спадарожніка. На іх відаць, што на аб'екце ўжо знесены некалькі будынкаў аператыўнага забеспячэння. Аднак больш значныя будынкі пакуль застаюцца цэлымі. Нагадаем, аб рашэнні закрыць ядзерны палігон лідар КНДР Кім Чэн Ын аб’явіў на міжкарэйскім саміце. Цырымонія закрыцця пройдзе ў канцы мая з удзелам журналістаў і экспертаў у галіне бяспекі.