Медыкі Беларусі і Расіі маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне анкалогіі

12 ноября 2019
Гэта расказала міністр аховы здароўя краіны-суседкі Вераніка Скварцова на сустрэчы з беларускім калегам. Кіраўнікі ведамстваў зацікаўлены ў сумеснай рабоце над онкавакцынамі і ў развіцці клетачных тэхналогій. Медыкі дзвюх краін плануюць таксама разам вывучаць феномен устойлівасці некаторых інфекцый да антыбіётыкаў. Па словах спецыялістаў, сёння гэта асноўная пагроза біялагічнай бяспецы ў свеце. Сёлета больш за 70  тысяч расіян  атрымалі медыцынскую дапамогу ў Беларусі.