Серыя выбухаў скалынула Кабул

2 июня 2019

Спачатку спрацавала бомба, прымацаваная да аўтобуса. Ён перавозіў студэнтаў мясцовага педагагічнага ўніверсітэта. Адзін чалавек загінуў, яшчэ 17 пацярпелі. Праз некалькі хвілін пасля першага выбуху ў сталіцы Афганістана прагрымелі яшчэ два. Сярод пацярпелых мясцовы журналіст і пяцёра супрацоўнікаў сіл бяспекі. Ва ўсіх трох дыверсіях былі скарыстаныя самаробныя магнітныя выбуховыя прыстасаванні. Яшчэ адна атака адбылася напярэдадні. Баевікі "Талібана" захапілі нашпігаваны ўзрыўчаткай ваенны аўтамабіль і ўрэзаліся ў будынак паліцэйскай часці. Загінулі 8 праваахоўнікаў.