Сяргей Алейнік абмеркаваў актуальныя пытанні з кіраўнікамі МЗС Кітая, Кубы і Ірана

24 августа 2023

На палях саміту БРІКС у ПАР кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік з кітайскім калегам Ван І правёў грунтоўную размову датычна графіка кантактаў і рэалізацыі ключавых дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай у сакавіку 2023 года.

Таксама кіраўнік знешнепалітычнага ведамства абмеркаваў актуальныя пытанні двухбаковага парадку з міністрам замежных спраў Кубы Бруна Радрыгесам. Акрамя таго, Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з іранскім калегам Хасейнам Амірам Абдалахіянам.

Іран нараўне з ААЭ і Саўдаўскай Аравіяй стаў адной з трох блізкаўсходніх краін, якія далучацца да аб'яднання з 1 студзеня 2024 года. У БРІКС увойдуць Аргенціна і дзве афрыканскіх дзяржавы - Егіпет і Эфіёпія. Беларусь таксама разлічвае атрымаць пацвярджэнне на хутчэйшы прыём у БРІКС.