Са знакам якасці. Прэмію "Кіраўнік года" ўручылі ў Мінску

22 ноября 2019
Прэмію "Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эканомікі" сёння ўручалі ў Мінску. Яе мэта - выявіць і паказаць грамадству тых прадпрымальнікаў, якія здольныя забяспечыць эфектыўную працу сваіх кампаній. Так, за актыўнае ўкараненне высокатэхналагічных банкаўскіх паслуг  у перыяд лічбавай трансфармацыі нацыянальнай эканомікі  ўзнагароды ўдастоены старшыня праўлення Белінвестбанка Андрэй Брышцелеў.

Для ўдзелу ў конкурсе  было прынята больш за 350 заявак ад намінантаў. У выніковым спісе 34 лепшыя кіраўнікі. Вызначаючы пераможцаў,  журы конкурсу звяртала ўвагу на экспартаарыентаванасць кампаній, ацэньвала паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці.