Сур'ёзнае ДТЗ у Ізраілі

27 января 2017

Рэйсавы аўтобус упаў з вышыні 300 метраў. 2 чалавекі загінулі, яшчэ 20 параненыя. Колькі ўсяго пасажыраў было ў машыне, пакуль невядома. Ратавальнікі спрабуюць перавярнуць аўтобус. Работы ўскладняе мясцовасць. Гэта яр, вакол якога шмат дрэў. Прычыны надзвычайнага здарэння высвятляюцца. Вадзіцель альбо заснуў за рулём, альбо не справіўся з кіраваннем.