Сербія прывяла ў поўную баявую гатоўнасць армію

28 мая 2019
Сербія прывяла ў поўную баявую гатоўнасць армію з-за канфлікту на поўначы самаабвешчанай рэспублікі Косава. Сербскі ўрад  абвінавачвае Прышціну ў спробе выгнаць этнічных сербаў з шэрагу муніцыпалітэтаў, што ставіць пад пагрозу мір у рэгіёне. Паліцыя самаабвешчанай рэспублікі, у сваю чаргу, паведамляе, што правяла ў горадзе Косаўска-Мітравіца аперацыю супраць аргзлачыннасці і сутыкнулася з узброеным супраціўленнем. Ёсць пацярпелыя. Былі затрыманыя, паводле апошніх  звестак, 23 чалавекі - іх падазраюць ва ўдзеле ў злачынных бандах. Сярод іх расіянін - супрацоўнік місіі ААН. Ён быў паранены. Сёння  вызвалены.