Сенат ЗША абмяркуе абмежаванне магчымасцяў амерыканскага лідара на выкарыстанне ваеннай сілы за мяжой

18 апреля 2018

Разгляд законапраекта прызначаны на 23 красавіка. Дакумент падрыхтавалі прадстаўнікі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый. Палітыкаў абурылі дзеянні Трампа, які аддаў загад атакаваць Сірыю без адабрэння кангрэса. Паводле Канстытуцыі краіны, права аб'яўляць вайну мае толькі заканадаўчы орган.