Сенат Польшчы забараніў галасаванне па пошце на выбарах прэзідэнта

6 мая 2020
Польскі сенат наклаў вета на прыняты сеймам закон, які дапускае на будучых прэзідэнцкіх выбарах галасаванне па пошце. Ніжняя палата жадае пераадолець супраціўленне сенатараў і ўсё-такі правесці закон большасцю галасоў. Калі ў сейма нічога не атрымаецца, узнікне рэальная пагроза правядзенню выбараў у гэтую нядзелю. Справа ў тым, што ў краіне дзейнічае рэжым эпідэміі і гэта здольна адчувальна знізіць яўку выбаршчыкаў.