Падарунак у кожны дом

23 декабря 2013

Павіншаваць са святамі пенсіянераў, інвалідаў і шматдзетных. Гарадскія ўлады распрацавалі шэраг дабрачынных акцый для самых сацыяльна неабароненых катэгорый сталічных жыхароў. Хто атрымае падарункі і каму ў пераднавагодні перыяд не давядзецца сумаваць?


Ведае Антаніна Станкевіч. Да кожнага персанальна дадому і не з пустымі рукамі. Супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання напярэдадні свят па чарзе наведаюць адзінокіх пажылых людзей. Таксама павіншуюць шматдзетных і інвалідаў.


А вось акцыя Сацыяльны патруль стала ўжо традыцыйнай, але не менш важнай. Людзі без пэўнага месца жыхарства атрымаюць не толькі часовы дах над галавой, але і гарачую ежу падчас зімовых маразоў. Рэйды правядуць сацыяльныя работнікі сумесна з праваахоўнікамі. Зараз падрыхтавана 100 месцаў для ўсіх, каму спатрэбіцца дапамога, але пры неабходнасці ёсць магчымасць павялічыць іх колькасць.


А вось самым ініцыятыўным прадстаўнікам моладзі не да свят. Праз два дні стартуе першы этап выбарчай кампаніі ў маладзёжную палату пры сталічным Савеце дэпутатаў. Ужо напрыканцы снежня пасля двух тураў школьнікі і студэнты змогуць нараўне з дарослымі не толькі гаварыць пра свае ідэі, але і рэалізоўваць іх.


Прымаць удзел у выбарах могуць вучні сталічных гімназій і ліцэяў 9-11 класаў, а таксама студэнты 1-3 курсаў. Падаць электронную заяўку можна на працягу яшчэ двух дзён.