Сенат Францыі прыняў пенсіённую рэформу

12 марта 2023

Сенат Францыі некалькі гадзін таму прыняў пенсіённую рэформу, незадаволенасць якой вывела на вуліцы сотні тысяч чалавек.

Толькі ўчора па дзясятках гарадоў краіны пракаціліся пратэсты, у якіх удзельнічалі 370 тысяч французаў. Напал пачуццяў быў настолькі вялікі, што ў Парыжы адбыліся сутыкненні. Паліцыя прымяняла грубую сілу нават там, дзе ў гэтым не было ніякай неабходнасці. Жандары часта з нянавісцю разганялі натоўп, хоць удзельнікі пратэсту не праяўлялі ніякай агрэсіі.

Верагодна, прычына была ў тым, што Сенат менавіта ў гэты момант абмяркоўваў рэформу. Калі б незадаволеныя захапілі вуліцы, парламент мог пахіснуцца і перспектывы ўрадавых законапраектаў зрабіліся б туманнымі.

Апошнія тыдні французы актыўна спалучалі вулічныя пратэсты з забастоўкамі. Зараз працягвае функцыянаваць толькі траціна маршрутаў грамадскага транспарту, не вывозіцца смецце ў мегаполісах, ідзе стачка рабочых у шэрагу найбуйнейшых партоў краіны, блакуюцца аўтазапраўкі. Аднак улады непахісныя - пенсіённы ўзрост будзе павышаны да 64 гадоў. Таксама яны маюць намер развіваць прыватныя пенсіённыя фонды, якія пазбавяць урад ад фінансавай нагрузкі і адказнасці перад пажылымі.