10 гадоў у Брэсце на вуліцы Савецкай ліхтаршчык запальвае старажытныя газавыя ліхтары

27 августа 2019

Герай нашага сюжэта не кніжны персанаж і не вынік сучасных тэхналогій, а жывы чалавек,  па-сапраўднаму ўлюбёны ў сваю справу. Вось ужо 10 гадоў у Брэсце на пешаходнай вуліцы Савецкай  ліхтаршчык запальвае старажытныя газавыя ліхтары. Прыгожая традыцыя стала літаральна брэндам горада. Паглядзець на гэта прыязджаюць турысты з розных куткоў. Пра гарадскі талісман  Марыя Тройніч (відэа).