Сёння ў Осла назвалі лаўрэата Прэміі міру

11 октября 2013

Самую прэстыжную з нобелеўскіх узнагарод атрымала Арганізацыя па забароне хімічнай зброі. Канвенцыя аб забароне хімзброі ўступіла ў сілу 16 гадоў таму. З тых часоў дадзеная арганізацыя дабівалася яе выканання, праводзячы адпаведныя інспекцыі і праверкі. Праца экспертаў арганізацыі часта звязаная з рызыкай для жыцця. Зараз, нягледзячы на пагрозы з боку радыкальных баевікоў, спецыялісты дапамагаюць ліквідаваць хімзброю сірыйскім уладам.