Сёння ў Маскве развітаюцца з Уладзімірам Этушам

12 марта 2019
Народны артыст СССР памёр на 97-м годзе жыцця 9 сакавіка. Грамадзянская паніхіда пройдзе ў Тэатры імя Вахтангава. Акцёра пахаваюць у сямейным склепе на Новадзявочых  могілках.

Уладзімір Этуш зняўся ў такіх культавых фільмах як "Каўказская палонніца", "Прыгоды Бураціна", "12 крэслаў", "Іван Васільевіч мяняе прафесію" і шматлікіх іншых. Як на тэатральных падмостках, так і ў кіно, ён праславіўся дзякуючы бліскучаму выкананню характэрных, камедыйных персанажаў. Быў рэктарам Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі.