Сёння ў Кіеве пройдуць памятныя мерапрыемствы

20 февраля 2015

20 лютага ўказам украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб'яўлена штогадовай датай памяці "Нябеснай сотні", якая загінула на Майдане. Усяго ў спісе ахвяр больш за сто чалавек. Нагадаем, летась з 18 па 20 лютага адбылося супрацьстаянне актывістаў Еўрамайдана з міліцыяй, яно вылілася ў жорсткія вулічныя баі. Тады загінулі 15 супрацоўнікаў міліцыі. Акалічнасці зараз расследуюць супрацоўнікі Галоўнага следчага ўпраўлення Генпракуратуры Украіны.