Сёння раніцай Непал скалынула новае магутнае землетрасенне магнітудай 7,3

12 мая 2015

Гэтым разам стыхія панесла жыцці па меншай меры 42 чалавек, звыш тысячы пацярпелі. Адзначаецца паніка сярод мясцовага насельніцтва. Жыхары сталіцы Непала Катманду пакінулі свае дамы. Тэрміновая эвакуацыя працягваецца. Падземныя штуршкі адчуваліся і ў Індыі. Спынілася праца метро ў Нью-Дэлі і Калькуце. Ва ўсходнім індыйскім штаце Біхар абрынуліся некалькі будынкаў, 12 чалавек загінулі. Нагадаем, у канцы красавіка ў Непале ахвярамі разбуральнага землетрасення сталі звыш 8 тысяч чалавек, яшчэ каля 18 тысяч пацярпелі.