Сёння Савет бяспекі ААН абмяркуе сітуацыю вакол эпідэміі ліхаманкі Эбола

18 сентября 2014
На пасяджэнні, скліканым з ініцыятывы ЗША, прадстаўнікі 15 краін разгледзяць праект рэзалюцыі, якая заклікае падтрымаць міжнародныя высілкі па рэагаванні на ўспышкі хваробы. Пры ўдзеле прадстаўнікоў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя абмяркуюць план дзеянняў па прадухіленні пагрозы. А мы нагадаем, што апошнія звесткі такія: ахвярамі Эболы сталі каля 2500 чалавек. Заразіліся яшчэ 5 000. Барак Абама раней заявіў, што эпідэмія захворвання ў Заходняй Афрыцы выходзіць з-пад кантроля.