Арына Сабаленка і Эліза Мерценс выходзяць у чвэрцьфінал парнага разраду турніру ў Індыян Уэлсе

11 марта 2019

Беларуска-бельгійскі тандэм абгуляў амерыканку Рэйчэл Атава і славенку Катарыну Срэботнік, 5:7, 6:3, 11:9. Сёння ў матчы трэцяга раўнда адзіночнага разраду беларуска згуляе з Лесяй Цурэнкай з Украіны. Прыкладны  час пачатку ў 22:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".