Сёння адбыўся глабальны збой у Facebook і Instagram

27 января 2015

Бура здарылася  і ў віртуальнай сетцы. Сёння  а палове на дзясятую раніцы  адбыўся глабальны збой у Facebook і Instagram. Свае акаўнты не змаглі адкрыць мільёны карыстальнікаў  у Расіі, ЗША, Еўропе і краінах Азіі. Мабільныя прылажэнні  гэтых сайтаў  таксама не абнаўляліся. Скаргі прыходзілі ад карыстальнікаў з  усяго свету. Прычына непаладак  пакуль невядомая. Нагадаем, такая ж  сітуацыя была ў жніўні, калі карыстальнікі  Facebook не маглі зайсці на сайт.