Сёння Марока адзначае нацыянальнае свята - Дзень трона

30 июля 2018

19 гадоў таму каралём стаў Махамед Шосты. Дзень трона быў заснаваны пасля здабыцця Марока незалежнасці, калі ў краіне скасавалі тытул султана і ўвялі замест яго тытул караля. Асноўныя афіцыйныя мерапрыемствы пройдуць у горадзе Танжэр на поўначы краіны з удзелам манарха і членаў урада. З нацыянальным святам Караля Марока Махамеда Шостага павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.