Масленічны тыдзень пачаўся ў Беларусі

20 февраля 2023

Беларусы праводзяць зіму і вітаюць вясну! Сёння ў краіне пачынаецца Масленічны тыдзень - роўна за 8 тыдняў да Вялікадня. Мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах. У сталіцы асноўныя святы намечаны на 25 - 26 лютага, у цэнтры якіх паводле традыцыі будуць бліны, скокі, карагоды і спальванне чучала як сімвала зла, што назбіралася за год. Скончыцца тыдзень Дараванай нядзеляй, а з наступнага тыдня ў вернікаў пачнецца Вялікі пост.