Сёння дзень нараджэння Міхаэля Шумахера

3 января 2014

Сёння дзень нараджэння ў сяміразовага чэмпіёна свету ў класе Формула-1 Міхаэля Шумахера. Яму спаўняецца 45 гадоў. Пераважная большасць пажаданняў датычацца здароўя. 29 снежня з ім адбыўся няшчасны выпадак. На адным з гарналыжных курортаў Францыі Шумахер упаў падчас спуску і моцна стукнуўся галавой аб камяні. Спачатку гаварылі, што спартсмен у парадку і траўма не вельмі сур'ёзная, але затым стан Шумахера рэзка пагоршыўся, адбылося кровазліццё ў мозг. Гоншчык знаходзіцца ў коме. Падтрымаць яго прыехала ўся яго сям'я. Віншаванні дасылаюць мільёны паклоннікаў з усяго свету.