Правядзенню аперацыі перашкаджае моцны лівень. Па прагнозах сіноптыкаў, дождж будзе ліць некалькі дзён. Напярэдадні з дна мора была паднятая асноўная чорная скрыня, якая вяла запіс параметрычных звестак самалёта. Яе ўжо расшыфроўваюць спецыялісты. Паводле інфармацыі Мінабароны Расіі, першы аналіз дазволіў звузіць спіс верагодных прычын трагедыі: прыярытэтнай стала версія аб памылцы пілотаў. Канчатковыя высновы наконт прычын катастрофы зробіць дзяржкамісія пасля вывучэння ўсіх фактараў. На месцы падзення самалёта таксама былі знойдзеныя больш чым 20 абломкаў лайнера. Паветранае судна, на борце якога знаходзіліся 92 чалавекі, разбілася 25 снежня.
На месцы авіякатастрофы Ту-154 у Чорным моры не спыняюцца пошукавыя работы
28 декабря 2016













