Саўчанка прыйшла з гранатамі на пасяджэнне Вярхоўнай рады

22 марта 2018

Дэпутат, якую вінавацяць у падрыхтоўцы тэракта ў парламенце, прынесла з сабою ў пакеце два плады граната. "Вельмі важна паказаць зараз вам, што вы ходзіце вельмі блізка ад смерці. Вас усіх палохае, былі ў мяне гранаты або не былі. Былі ў мяне гранаты. Вось", - сказала палітык.

Зрэшты, такі паказ дэпутату не дапамог. Рэгламентны камітэт Рады падтрымаў хадайніцтва Генпракуратуры, якая папрасіла дазволу прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, затрымаць і арыштаваць Саўчанку. Рашэнне дэпутаты прынялі аднагалосна. Крымінальная справа расследуецца паводле сямі артыкулаў.