"Цмокі" церпяць буйное паражэнне ў сямнаццатым туры Адзінай лігі ВТБ

4 марта 2019

Беларускі клуб у Эстоніі саступіў "Калеву" 83:108. У "драконаў" лепшым стаў грэк Зісіс Сарыкопулас - 16 ачкоў, 10 падбораў. А ў складзе гаспадароў добра сябе праявіў беларус Максім Салаш. За 16 хвілін на пляцоўцы ён набраў 17 ачкоў і зрабіў 6 падбораў.