Сандра Булак атрымала сваю зорку на Алеі славы ў Галівудзе

26 сентября 2013

Кінаактрыса Сандра Булак атрымала сваю зорку на Алеі славы ў Галівудзе. 49-гадовая актрыса ў прамым сэнсе пакінула свае сляды: адбіткі ног і рук. На ўрачыстую цырымонію зорка прыйшла з 3-гадовым сынам Луі. Яна пажартавала, што, калі ў хлопчыка пачнецца пераходны ўзрост і ён стане горш адносіцца да мамы, яна прывядзе яго сюды і пакажа, як добра ставяцца да яе людзі. Сваю кар'еру Сандра Булак пачала ў 23 гады. Зараз у яе арсенале больш за 140 фільмаў, у якіх яна ўдзельнічала як актрыса, прадзюсар, рэжысёр альбо працавала над агучваннем. У скарбонцы актрысы Оскар і Залаты глобус за работу Нябачны бок. Свой апошні фільм Гравітацыя Сандра прэзентавала на Венецыянскім фестывалі ў верасні.