Самы вялікі круізны лайнер у свеце адправіўся ў свой першы рэйс

26 марта 2018

Самы вялікі круізны лайнер у свеце "Сімфонія мораў" адправіўся ў свой першы рэйс. Судна адплыло з Францыі ў Малагу, увесь летні сезон яно правядзе ў Міжземным моры. Сучасны "Тытанік" дзівіць сваімі маштабамі. Грандыёзнае судна будавалася амаль тры гады і месціць больш за пяць з паловай тысяч гасцей. На борце, апроч стандартных выгод, канатная дарога, каток, міні-поле для гольфа, скаладром, аквапарк з сімулятарам марскіх хваль і баскетбольная пляцоўка.